Showing posts with label кухня. Show all posts
Showing posts with label кухня. Show all posts

Friday, July 12, 2013

Сочні з творагам: проста, хутка і смачна

Рабіла сочні па рэцэпце  адсюль. Рэцэпт вельмі падрабязны, усё распісана па кроках. Што важна - зыходная колькасць прадуктаў указана акурат такая, як трэба. А то часта калі робіш нешта па рэцэпце - то замнога,  то замала атрымліваецца. А тут начынкі акурат хапае на колькасць цеста (усяго атрымліваецца 16 не вельмі вялікіх сочняў). Выпякаюцца вельмі хутка: за 15-20 хвілін.

Асабліва смачнае гэтае печыва, як добра астыне (лепей усяго - на другі дзень (калі дажыве) :))


Saturday, April 16, 2011

Першая вясновая салатка

Красавік палагаднеў, і арганізм просіць альтэрнатывы цяжкай і гарачай ежы.
Можна пацешыць яго вось такой салаткай.
Патрэбна: радыса, агурок, яйкі, зялёная цыбуля і іншае зяленіва па гусце.

Усё здрабніць, перамяшаць, пасаліць, заправіць смятанай.

Салатка атрымліваецца радасна-каляровай і такой... я б сказала, па-вясноваму свежай...

Смачна есці!

Tuesday, March 29, 2011

Нядзельны супчык

Набыццё фірстаўскага блэндэра ў адным флаконе з міксерам і здрабняльнікам дало магчымасць разнастаіць рацыён і стымулявала да новых пошукаў у сферы гатавання. Адной са знаходак стаў суп-пюрэ з гародніны. Так складваецца, што гатую я яго па нядзелях, калі не бракуе часу і маецца настрой і натхненне. Адсюль і назва вырасла.

Што патрэбна для супчыка.
Замарожаная гародніна (сумесь) у любых прапорцыях і складзе. У мяне гэта каляровая капуста, спаржавая фасоля, цыбуля, бульба, перац, морква, карацей, усё, што можна набыць у краме. Часам змешваю змесціва некалькіх розных "набораў".
Плаўлены сырок.
Каўбаса або кураціна.
Булённы кубік.
Соль.
Смятана.
Зяленіва.

Як гатуем.
Перш-наперш уся гароднінная кампанія адпраўляецца у каструлю з халоднай вадой і варыцца да гатоўнасці. Калі суп з курыным мясам, то спачатку адварваецца мяса, а потым у булёнчыку варыцца гародніна.
Адвараную гародніну вымаем з дапамогай лыжкі-шумоўкі або сітца, і крыху астуджваем, каб не сапсаваць пластыкавыя часткі блэндэра.
Усё здрабняем блэндэрам да аднароднай кашкі.
Атрыманую кашку кладзем назад у каструлю з булёнам і добра перамешваем. Награваем да кіпення, дадаем булённы кубік і соль.
Туды ж адпраўляем адвараную кураціну ці падсмажаную на патэльні кілбасу.
У апошнюю чаргу закідваем здробнены плаўлены сырок (лепш нацерці на тарцы, тады ён лепей разыходзіцца).
Усё гэта кіпяцім літаральна некалькі хвілін.
Гатова.
Дадаем зяленіва, смятану і... смачна есці!

Адвараная

Sunday, November 7, 2010

Пірог з варэннем

У нас яго называюць “крышонка”. Відаць таму, што ён вельмі крохкі. Ці таму, што мае адмысловы выгляд.

Для прыгатавання такога пірага спатрэбяцца: 2 яйкі, шклянка цукру, сода, пачак маргарыну, каля 600-700 г. мукі, густое варэнне (лепш з кіслых ягад ці садавіны, ідэальна – са сліў).

Маргарын трэба загадзя растапіць і астудзіць, бо ў цеста ліць гарачым яго нельга. Яйкі расцерці з цукрам, дадаць адгашаную ў воцаце соду. Туды ж уліць растоплены маргарын, перамяшаць. Дадаючы пакрыху муку, замясіць густое цеста. Яно павінна быць эластычным і лёгка адставаць ад рук Адразу кавалачак цеста аддзяліць і пакласці ў маразілку. Астатняе раскатаць у пласт прыкладна 2-3 см, выкласці на процівень. Каб не сцякло варэнне, па краі можна зрабіць невялікі борцік. Паверхню пірага змазаць варэннем, раўнамерна яго размеркаваць. А цяпер дастаем замарожаны кавалачак цеста і на буйную тарку трэм яго проста над нашым пірагом, зноў-такі, раўнамерна пакрываючы слой варэння нацертымі кавалачкамі. Гэта рэкамендуецца рабіць перад самай адпраўкай пірага ў духоўку.

Выпякаць трэба 40-45 хвілін пры тэмпературы 220-240 градусаў.

Смачна есці!


Sunday, September 26, 2010

Шарлотка: прасцей простага

Напэўна, самы вераснёўскі пірог :) Да таго ж зусім-зусім просценькі. Патрэбна:
5 яек, 1 шклянка цукру, 1 шклянка мукі, каля 1 кілаграма яблыкаў, карыца, ваніль, сода.
Яйкі з цукрам узбіць міксерам, усыпаць трошкі соды для пышнасці. У атрыманую сумесь дадаць муку, прыкладна шклянку, або трохі больш - цеста павінна быць як густая смятана.
Падрыхтаваць яблыкі - памыць, пачысціць, парэзаць кавалачкамі.
На дно формы кладзем паперу для выпечкі або змазваем яе алеем (паперу таксама), наліваем крыху цеста на дно, потым раскладаем кавалачкі яблыкаў, пасыпаем цукрам, карыцай, ваніллю. Далей заліваем астатняе цеста.
Ставім у напаленую духоўку (каля 200 градусаў) і выпякаем да з'яўлення карычневай скарыначкі - прыкладна 40-50 хвілін.

Смачна есці! Асабліва - з малаком!

Monday, September 13, 2010

Яблычны сок

Вельмі добрая рэч, хаця яго прыгатаванне - справа даволі занудная і доўгая. Але вартая таго, бо зімою слоік з ярка-аранжавым, бы апельсінавым сокам (а такі атрымліваецца з антонаўкі) вельмі дарэчы :) .
Для нарыхтоўкі соку патрэбна: процьма яблыкаў, сокавыціскалка, пара-тройка ахвотнікаў для больш хуткага ажыццяўлення працэсу.
Яблыкі сабраць, памыць і нарэзаць (памер кавалкаў залежыць ад магчымасцей сокавыціскалкі)। Маючы вопыт працы з "Журавінкай" адзначу, што яблык трэба наразаць даволі плоскімі кавалачкамі, інакш яны не пралезуць у "горла" агрэгата. Такім чынам, падрытхаваныя яблыкі змяшчаюцца пакрысе ў выціскалку, яна гудзіць і вішчыць, як цыркулярная піла. Адціснуты і працэджаны двойчы сок змяшчаецца ў каструлю і награецца на пліце да тэмпературы 80-85 градусаў (не кіпіць), у працэсе дабаўляецца цукар (па гусце), пасля чаго сок закатваецца ў шкляныя слоікі. Слоікі пераварочваюцца, ўкрываюцца чым-небудзь цёплым і пакрысе астываюць.

Зыходны прадукт:


















Канчатковы прадукт:















І некалькі парад для большай эфектыўнасці працы:
  1. Яблыкі трэба браць цвердых гатункаў і крыху недаспелыя - тады сок атрымліваецца больш чыстым і меней трэба валаводзіцца з яго фільтрацыяй.
  2. Пры праштурхоўванні кавалкаў яблыкаў у горла апарату не трэба спяшацца - тады здробненая сыравіна аддасць больш соку.
  3. Трэба перыядычна ачышчаць камеру сокавыціскалкі ад рэштак яблыкаў, гэта таксама пасадзейнічае больш якаснаму адцісканню соку.
  4. Рукі ад соку могуць пацямнець, таму лепш працаваць у пальчатках.
  5. Найлепшы вынік дасягаецца пры сумеснай працы ў добрай кампаніі :)

Wednesday, September 1, 2010

Глінтвейн


Для халодных і дажджлівых восеньскіх дзён самы лепшы напой - глінтвейн (назва паходзіць ад нямецкага glühender Wein - гарачае віно)। Існуе, напэўна, некалькі дзесяткаў рэцэптаў глінтвейну, а мой улюбёны такі: чырвонае віно (паўсалодкае ці дэсертнае) неабходна награваць з цукрам і прыправамі (цынамон, гваздзіка, чорны перац), але ні ў якім разе не кіпяціць, інакш увесь букет напою проста вылеціць у паветра! Можна дадаць кавалачкі яблыка ці лімону, а калі віно занадта кіслае ці, наадварот, салодкае, крыху разбавіць вадой। Яшчэ часам (калі не шкада цэлага лімону) я "нашпігоўваю" яго гваздзічынамі, тады атрымліваецца вельмі цікавы смак, і няма той горычы, якую даюць кавалачкі лімону.
Пасля награвання варта даць напою крыху настаяцца, тады ён будзе асабліва духмяным। Вельмі падыходзіць да глінтвейну якое-небудзь печыва. Неверагодна ўтульна з кубачкам такога напою забрацца пад коўдру і глядзець на дождж праз вакно )))

Вось тут некалькі рэцэптаў прыгатавання глінтвейну।

Friday, August 6, 2010



Яшчэ адзін цікавы сайт-блог для тых, хто шукае, чым заняцца дома:

Кулінарыя, дзеці, хобі, падарожжы, самаробкі, інтэр'ер і г. д.

Friday, April 2, 2010

Працягваем рыхтавацца да Вялікадня. Правераны рэцепт пасхі.

У беларускай традыцыйнай кухні, відаць, не было падобнай святочнай стравы.
Аднак мы даўно робім яе і яна ўжо стала неад'емным атрыбутам святочнага стала.
Вось так:
2,5 кг. творагу працерці праз сіта, дадаць шклянку свежай смятаны, 200 г. сметанковага масла, 2 ч. л. солі, паўстакана ці болей (па гусце) цукру, перамяшаць да атрымання аднароднай масы. Узяць чыстую сурвэтку з мяккай тонкай тканіны, змачыць яе вадой, пакласці ў форму. Выкласці падрыхтаваны твораг. Прыкрыць краямі тканіны, зверху закрыць і пакласці гнёт і паставіць у халоднае месца на суткі. Пасля гэтага гнёт зняць, форму перавярнуць на талерку, асцярожна зняць сурвэтку. Упрыгожыць адпаведна густу.