Sunday, September 26, 2010

Шарлотка: прасцей простага

Напэўна, самы вераснёўскі пірог :) Да таго ж зусім-зусім просценькі. Патрэбна:
5 яек, 1 шклянка цукру, 1 шклянка мукі, каля 1 кілаграма яблыкаў, карыца, ваніль, сода.
Яйкі з цукрам узбіць міксерам, усыпаць трошкі соды для пышнасці. У атрыманую сумесь дадаць муку, прыкладна шклянку, або трохі больш - цеста павінна быць як густая смятана.
Падрыхтаваць яблыкі - памыць, пачысціць, парэзаць кавалачкамі.
На дно формы кладзем паперу для выпечкі або змазваем яе алеем (паперу таксама), наліваем крыху цеста на дно, потым раскладаем кавалачкі яблыкаў, пасыпаем цукрам, карыцай, ваніллю. Далей заліваем астатняе цеста.
Ставім у напаленую духоўку (каля 200 градусаў) і выпякаем да з'яўлення карычневай скарыначкі - прыкладна 40-50 хвілін.

Смачна есці! Асабліва - з малаком!

No comments:

Post a Comment