Wednesday, September 1, 2010

Глінтвейн


Для халодных і дажджлівых восеньскіх дзён самы лепшы напой - глінтвейн (назва паходзіць ад нямецкага glühender Wein - гарачае віно)। Існуе, напэўна, некалькі дзесяткаў рэцэптаў глінтвейну, а мой улюбёны такі: чырвонае віно (паўсалодкае ці дэсертнае) неабходна награваць з цукрам і прыправамі (цынамон, гваздзіка, чорны перац), але ні ў якім разе не кіпяціць, інакш увесь букет напою проста вылеціць у паветра! Можна дадаць кавалачкі яблыка ці лімону, а калі віно занадта кіслае ці, наадварот, салодкае, крыху разбавіць вадой। Яшчэ часам (калі не шкада цэлага лімону) я "нашпігоўваю" яго гваздзічынамі, тады атрымліваецца вельмі цікавы смак, і няма той горычы, якую даюць кавалачкі лімону.
Пасля награвання варта даць напою крыху настаяцца, тады ён будзе асабліва духмяным। Вельмі падыходзіць да глінтвейну якое-небудзь печыва. Неверагодна ўтульна з кубачкам такога напою забрацца пад коўдру і глядзець на дождж праз вакно )))

Вось тут некалькі рэцэптаў прыгатавання глінтвейну।

No comments:

Post a Comment