Для нарыхтоўкі соку патрэбна: процьма яблыкаў, сокавыціскалка, пара-тройка ахвотнікаў для больш хуткага ажыццяўлення працэсу.
Яблыкі сабраць, памыць і нарэзаць (памер кавалкаў залежыць ад магчымасцей сокавыціскалкі)। Маючы вопыт працы з "Журавінкай" адзначу, што яблык трэба наразаць даволі плоскімі кавалачкамі, інакш яны не пралезуць у "горла" агрэгата. Такім чынам, падрытхаваныя яблыкі змяшчаюцца пакрысе ў выціскалку, яна гудзіць і вішчыць, як цыркулярная піла. Адціснуты і працэджаны двойчы сок змяшчаецца ў каструлю і награецца на пліце да тэмпературы 80-85 градусаў (не кіпіць), у працэсе дабаўляецца цукар (па гусце), пасля чаго сок закатваецца ў шкляныя слоікі. Слоікі пераварочваюцца, ўкрываюцца чым-небудзь цёплым і пакрысе астываюць.
Зыходны прадукт:
Канчатковы прадукт:
І некалькі парад для большай эфектыўнасці працы:
- Яблыкі трэба браць цвердых гатункаў і крыху недаспелыя - тады сок атрымліваецца больш чыстым і меней трэба валаводзіцца з яго фільтрацыяй.
- Пры праштурхоўванні кавалкаў яблыкаў у горла апарату не трэба спяшацца - тады здробненая сыравіна аддасць больш соку.
- Трэба перыядычна ачышчаць камеру сокавыціскалкі ад рэштак яблыкаў, гэта таксама пасадзейнічае больш якаснаму адцісканню соку.
- Рукі ад соку могуць пацямнець, таму лепш працаваць у пальчатках.
- Найлепшы вынік дасягаецца пры сумеснай працы ў добрай кампаніі :)
No comments:
Post a Comment