Wednesday, September 29, 2010

Cалата "Чаго б яшчэ пакласці?" )))

Прыйшлі мы ўчора з працы позна, галодныя, і так хацелася хутчэй чаго-небуць з'есці... Таму гатаваць не сталі, а ажыццявілі экспедыцыю ў лядоўню, дзе выявілі: вараны чырвоны бурачок, 2 вараных яйкі, сыр, кансерваваны зялёны гарошак, маянэз і смятану. З усяго гэтага атрымалася вельмі прыстойная салатка, (такая сялёдка пад шубай без сялёдкі) і даволі спажыўная пры гэтым - больш нічога гатаваць і не спатрэбілася :)



Sunday, September 26, 2010

Шарлотка: прасцей простага

Напэўна, самы вераснёўскі пірог :) Да таго ж зусім-зусім просценькі. Патрэбна:
5 яек, 1 шклянка цукру, 1 шклянка мукі, каля 1 кілаграма яблыкаў, карыца, ваніль, сода.
Яйкі з цукрам узбіць міксерам, усыпаць трошкі соды для пышнасці. У атрыманую сумесь дадаць муку, прыкладна шклянку, або трохі больш - цеста павінна быць як густая смятана.
Падрыхтаваць яблыкі - памыць, пачысціць, парэзаць кавалачкамі.
На дно формы кладзем паперу для выпечкі або змазваем яе алеем (паперу таксама), наліваем крыху цеста на дно, потым раскладаем кавалачкі яблыкаў, пасыпаем цукрам, карыцай, ваніллю. Далей заліваем астатняе цеста.
Ставім у напаленую духоўку (каля 200 градусаў) і выпякаем да з'яўлення карычневай скарыначкі - прыкладна 40-50 хвілін.

Смачна есці! Асабліва - з малаком!

Monday, September 13, 2010

Яблычны сок

Вельмі добрая рэч, хаця яго прыгатаванне - справа даволі занудная і доўгая. Але вартая таго, бо зімою слоік з ярка-аранжавым, бы апельсінавым сокам (а такі атрымліваецца з антонаўкі) вельмі дарэчы :) .
Для нарыхтоўкі соку патрэбна: процьма яблыкаў, сокавыціскалка, пара-тройка ахвотнікаў для больш хуткага ажыццяўлення працэсу.
Яблыкі сабраць, памыць і нарэзаць (памер кавалкаў залежыць ад магчымасцей сокавыціскалкі)। Маючы вопыт працы з "Журавінкай" адзначу, што яблык трэба наразаць даволі плоскімі кавалачкамі, інакш яны не пралезуць у "горла" агрэгата. Такім чынам, падрытхаваныя яблыкі змяшчаюцца пакрысе ў выціскалку, яна гудзіць і вішчыць, як цыркулярная піла. Адціснуты і працэджаны двойчы сок змяшчаецца ў каструлю і награецца на пліце да тэмпературы 80-85 градусаў (не кіпіць), у працэсе дабаўляецца цукар (па гусце), пасля чаго сок закатваецца ў шкляныя слоікі. Слоікі пераварочваюцца, ўкрываюцца чым-небудзь цёплым і пакрысе астываюць.

Зыходны прадукт:


















Канчатковы прадукт:















І некалькі парад для большай эфектыўнасці працы:
  1. Яблыкі трэба браць цвердых гатункаў і крыху недаспелыя - тады сок атрымліваецца больш чыстым і меней трэба валаводзіцца з яго фільтрацыяй.
  2. Пры праштурхоўванні кавалкаў яблыкаў у горла апарату не трэба спяшацца - тады здробненая сыравіна аддасць больш соку.
  3. Трэба перыядычна ачышчаць камеру сокавыціскалкі ад рэштак яблыкаў, гэта таксама пасадзейнічае больш якаснаму адцісканню соку.
  4. Рукі ад соку могуць пацямнець, таму лепш працаваць у пальчатках.
  5. Найлепшы вынік дасягаецца пры сумеснай працы ў добрай кампаніі :)

Wednesday, September 1, 2010

Глінтвейн


Для халодных і дажджлівых восеньскіх дзён самы лепшы напой - глінтвейн (назва паходзіць ад нямецкага glühender Wein - гарачае віно)। Існуе, напэўна, некалькі дзесяткаў рэцэптаў глінтвейну, а мой улюбёны такі: чырвонае віно (паўсалодкае ці дэсертнае) неабходна награваць з цукрам і прыправамі (цынамон, гваздзіка, чорны перац), але ні ў якім разе не кіпяціць, інакш увесь букет напою проста вылеціць у паветра! Можна дадаць кавалачкі яблыка ці лімону, а калі віно занадта кіслае ці, наадварот, салодкае, крыху разбавіць вадой। Яшчэ часам (калі не шкада цэлага лімону) я "нашпігоўваю" яго гваздзічынамі, тады атрымліваецца вельмі цікавы смак, і няма той горычы, якую даюць кавалачкі лімону.
Пасля награвання варта даць напою крыху настаяцца, тады ён будзе асабліва духмяным। Вельмі падыходзіць да глінтвейну якое-небудзь печыва. Неверагодна ўтульна з кубачкам такога напою забрацца пад коўдру і глядзець на дождж праз вакно )))

Вось тут некалькі рэцэптаў прыгатавання глінтвейну।