Sunday, April 11, 2010

Яшчэ адзін сайт самаробак

На гэтым сайце шмат усяго цікавага і разнастайнага на любы густ: бісерапляценне, фларыстыка, арыгамі, вышыўка, лепка, дэкупаж, роспіс ... падарункі, ідэі для дому, біжутэрыя і да т.п. Адтуль і фотаздымкі.

Sunday, April 4, 2010

Са святам Вялікадня!



Гэта мой першы Цільда-Заяц віншуе вас са святам!

Friday, April 2, 2010

Працягваем рыхтавацца да Вялікадня. Правераны рэцепт пасхі.

У беларускай традыцыйнай кухні, відаць, не было падобнай святочнай стравы.
Аднак мы даўно робім яе і яна ўжо стала неад'емным атрыбутам святочнага стала.
Вось так:
2,5 кг. творагу працерці праз сіта, дадаць шклянку свежай смятаны, 200 г. сметанковага масла, 2 ч. л. солі, паўстакана ці болей (па гусце) цукру, перамяшаць да атрымання аднароднай масы. Узяць чыстую сурвэтку з мяккай тонкай тканіны, змачыць яе вадой, пакласці ў форму. Выкласці падрыхтаваны твораг. Прыкрыць краямі тканіны, зверху закрыць і пакласці гнёт і паставіць у халоднае месца на суткі. Пасля гэтага гнёт зняць, форму перавярнуць на талерку, асцярожна зняць сурвэтку. Упрыгожыць адпаведна густу.