Thursday, March 31, 2011

Tuesday, March 29, 2011

Нядзельны супчык

Набыццё фірстаўскага блэндэра ў адным флаконе з міксерам і здрабняльнікам дало магчымасць разнастаіць рацыён і стымулявала да новых пошукаў у сферы гатавання. Адной са знаходак стаў суп-пюрэ з гародніны. Так складваецца, што гатую я яго па нядзелях, калі не бракуе часу і маецца настрой і натхненне. Адсюль і назва вырасла.

Што патрэбна для супчыка.
Замарожаная гародніна (сумесь) у любых прапорцыях і складзе. У мяне гэта каляровая капуста, спаржавая фасоля, цыбуля, бульба, перац, морква, карацей, усё, што можна набыць у краме. Часам змешваю змесціва некалькіх розных "набораў".
Плаўлены сырок.
Каўбаса або кураціна.
Булённы кубік.
Соль.
Смятана.
Зяленіва.

Як гатуем.
Перш-наперш уся гароднінная кампанія адпраўляецца у каструлю з халоднай вадой і варыцца да гатоўнасці. Калі суп з курыным мясам, то спачатку адварваецца мяса, а потым у булёнчыку варыцца гародніна.
Адвараную гародніну вымаем з дапамогай лыжкі-шумоўкі або сітца, і крыху астуджваем, каб не сапсаваць пластыкавыя часткі блэндэра.
Усё здрабняем блэндэрам да аднароднай кашкі.
Атрыманую кашку кладзем назад у каструлю з булёнам і добра перамешваем. Награваем да кіпення, дадаем булённы кубік і соль.
Туды ж адпраўляем адвараную кураціну ці падсмажаную на патэльні кілбасу.
У апошнюю чаргу закідваем здробнены плаўлены сырок (лепш нацерці на тарцы, тады ён лепей разыходзіцца).
Усё гэта кіпяцім літаральна некалькі хвілін.
Гатова.
Дадаем зяленіва, смятану і... смачна есці!

Адвараная