Wednesday, March 31, 2010

Свята Вялічка з чырвоным яечкам

Самы аўтэнтычны і просты спосаб фарбавання яек - у цыбульным лушпавінні. ВОсь як гэта робіцца здаўна ў нашай сям'і. Адвар (лушпавінне, залітае кіпнем) лепш прыгатаваць звечара, каб настаяўся. Чым больш пакладзеш яго - тым больш насычаны колер атрымаецца.
Кладзем у гатовы халодны адвар яйкі і награваем, а потым варым у кіпні хвілін 10. Для лепшага замацавання колеру там жа і пакідаем астываць.
Нават калі абмежавацца толькі гэтым, кожнае яйка будзе унікальным - са сваім адценнем, плямкамі і г.д.
Для атрымання больш складанага дэкору можна
1) пакласці яйкі ў старую капронавую панчоху, перакручваючы яе за кожным разам, каб атрымалася нешта накшталт звязкі сардэлек. У кожную такую яйка-сардэльку насыпаць круп
2) наляпіць розныя фігуркі са скотчу ці клейкай стужкі
3) начапіць у розных суадносінах гумкі
4)абкруціць ніткамі
5)прыкласці да яйка лісточкі, травінкі, калі яны ёсць, і шчыльна укруціць у тую ж панчоху ці рэдкую марлю.
6) зноў-такі, шчыльна абкруціць яйкі сеткай (кшталту тых, у якіх прадаюцца мандарыны ці гародніна)
Напэўна, можна прыдумаць яшчэ некалькі дзесяткаў спосабаў дэкаравання яек, не патрабуючых асаблівых высілкаў ці прыстасаванняў.
А вось тут - http://www.trozo.ru/tag/yajca- многа велікодных ідэй на любы густ.

Sunday, March 28, 2010

Вербная нядзелька


Набыла на рынку ў бабулькі пучок вярбы. Праўда, прадпрымальная бабця відаць крыху разбавіла яго звычайнай лазой ))). Пачаравала паўгадзінкі з нажніцамі, каляровай паперай. "Абскубла" крыху свае хатнія вазоны. У скрынцы пад назвай "а раптам спатрэбіцца" адкапала стужку з арнаментам. Вынік - вось такі букецік да свята!
Нейкія нехарошыя людзі заблакіравалі нашаму хатняму кампу доступ да LJ. Самае крыўднае, ні за што ні пра што. Ніякія мы не боты ))).

Saturday, March 27, 2010

Народная цацка


Вось надзвычай цікавы і маляўнічы сайт пра народную цацку і пра тое, як можна яе зрабіць самім. Чаго тут толькі няма - цацкі з тканіны, саломы, лазы, абрадавыя, дзіцячыя і г.д.



Фота з таго ж сайта

Wednesday, March 24, 2010

А як вам вось гэтае сямейства?






Фота з таго самага сайта http://www.trozo.ru/

Цікавы сайт па рукадзеллю і рамяству

Лазячы па сеціве ў пошуках інфармацыі пра цільдаў, у якіх я канчаткова і беспаваротна закахалася, пазнаходзіла яшчэ кучу рознай інфармацыі пра розныя самаробкі-рукадзелкі. Напрыклад, процьма іх усялякіх вось на гэтым сайце: http://www.trozo.ru

Sunday, March 21, 2010

Неверагодна абаяльныя

Нядаўна ў сваёй жж-фрэнд-стужцы прачытала пра цацкі-цільды і была абсалютна зачараваная гэтымі мілымі стварэннямі.




Цяпер вось у маіх далёкасяжных планах з'явіцца яшчэ адзін пункт... Часу б толькі болей для іх выканання...

Суполка цільда-манаў тут

Monday, March 15, 2010

Знаёмства

Вітаю ўсіх!
Навошта мне быў патрэбен яшчэ адзін блог? А хто яго ведае? Можа, напачатку вясны захацелася нечага новенькага... Можа, так зоркі павярнуліся.... Можа, нехта на вушка нашаптаў, што трэба яго завесці )))

Я назвала яго Тэклін куфар. Вось і буду туды ўсякае рознае складваць. Раптам спатрэбіцца )))