Friday, July 12, 2013

Сочні з творагам: проста, хутка і смачна

Рабіла сочні па рэцэпце  адсюль. Рэцэпт вельмі падрабязны, усё распісана па кроках. Што важна - зыходная колькасць прадуктаў указана акурат такая, як трэба. А то часта калі робіш нешта па рэцэпце - то замнога,  то замала атрымліваецца. А тут начынкі акурат хапае на колькасць цеста (усяго атрымліваецца 16 не вельмі вялікіх сочняў). Выпякаюцца вельмі хутка: за 15-20 хвілін.

Асабліва смачнае гэтае печыва, як добра астыне (лепей усяго - на другі дзень (калі дажыве) :))


Saturday, April 23, 2011


А. Гурьева-Сажаева "Пасха у тёти Дуси"

Saturday, April 16, 2011

Першая вясновая салатка

Красавік палагаднеў, і арганізм просіць альтэрнатывы цяжкай і гарачай ежы.
Можна пацешыць яго вось такой салаткай.
Патрэбна: радыса, агурок, яйкі, зялёная цыбуля і іншае зяленіва па гусце.

Усё здрабніць, перамяшаць, пасаліць, заправіць смятанай.

Салатка атрымліваецца радасна-каляровай і такой... я б сказала, па-вясноваму свежай...

Смачна есці!

Thursday, March 31, 2011

Tuesday, March 29, 2011

Нядзельны супчык

Набыццё фірстаўскага блэндэра ў адным флаконе з міксерам і здрабняльнікам дало магчымасць разнастаіць рацыён і стымулявала да новых пошукаў у сферы гатавання. Адной са знаходак стаў суп-пюрэ з гародніны. Так складваецца, што гатую я яго па нядзелях, калі не бракуе часу і маецца настрой і натхненне. Адсюль і назва вырасла.

Што патрэбна для супчыка.
Замарожаная гародніна (сумесь) у любых прапорцыях і складзе. У мяне гэта каляровая капуста, спаржавая фасоля, цыбуля, бульба, перац, морква, карацей, усё, што можна набыць у краме. Часам змешваю змесціва некалькіх розных "набораў".
Плаўлены сырок.
Каўбаса або кураціна.
Булённы кубік.
Соль.
Смятана.
Зяленіва.

Як гатуем.
Перш-наперш уся гароднінная кампанія адпраўляецца у каструлю з халоднай вадой і варыцца да гатоўнасці. Калі суп з курыным мясам, то спачатку адварваецца мяса, а потым у булёнчыку варыцца гародніна.
Адвараную гародніну вымаем з дапамогай лыжкі-шумоўкі або сітца, і крыху астуджваем, каб не сапсаваць пластыкавыя часткі блэндэра.
Усё здрабняем блэндэрам да аднароднай кашкі.
Атрыманую кашку кладзем назад у каструлю з булёнам і добра перамешваем. Награваем да кіпення, дадаем булённы кубік і соль.
Туды ж адпраўляем адвараную кураціну ці падсмажаную на патэльні кілбасу.
У апошнюю чаргу закідваем здробнены плаўлены сырок (лепш нацерці на тарцы, тады ён лепей разыходзіцца).
Усё гэта кіпяцім літаральна некалькі хвілін.
Гатова.
Дадаем зяленіва, смятану і... смачна есці!

Адвараная