Wednesday, March 31, 2010

Свята Вялічка з чырвоным яечкам

Самы аўтэнтычны і просты спосаб фарбавання яек - у цыбульным лушпавінні. ВОсь як гэта робіцца здаўна ў нашай сям'і. Адвар (лушпавінне, залітае кіпнем) лепш прыгатаваць звечара, каб настаяўся. Чым больш пакладзеш яго - тым больш насычаны колер атрымаецца.
Кладзем у гатовы халодны адвар яйкі і награваем, а потым варым у кіпні хвілін 10. Для лепшага замацавання колеру там жа і пакідаем астываць.
Нават калі абмежавацца толькі гэтым, кожнае яйка будзе унікальным - са сваім адценнем, плямкамі і г.д.
Для атрымання больш складанага дэкору можна
1) пакласці яйкі ў старую капронавую панчоху, перакручваючы яе за кожным разам, каб атрымалася нешта накшталт звязкі сардэлек. У кожную такую яйка-сардэльку насыпаць круп
2) наляпіць розныя фігуркі са скотчу ці клейкай стужкі
3) начапіць у розных суадносінах гумкі
4)абкруціць ніткамі
5)прыкласці да яйка лісточкі, травінкі, калі яны ёсць, і шчыльна укруціць у тую ж панчоху ці рэдкую марлю.
6) зноў-такі, шчыльна абкруціць яйкі сеткай (кшталту тых, у якіх прадаюцца мандарыны ці гародніна)
Напэўна, можна прыдумаць яшчэ некалькі дзесяткаў спосабаў дэкаравання яек, не патрабуючых асаблівых высілкаў ці прыстасаванняў.
А вось тут - http://www.trozo.ru/tag/yajca- многа велікодных ідэй на любы густ.

No comments:

Post a Comment