Самы аўтэнтычны і просты спосаб фарбавання яек - у цыбульным лушпавінні. ВОсь як гэта робіцца здаўна ў нашай сям'і. Адвар (лушпавінне, залітае кіпнем) лепш прыгатаваць звечара, каб настаяўся. Чым больш пакладзеш яго - тым больш насычаны колер атрымаецца.
Кладзем у гатовы халодны адвар яйкі і награваем, а потым варым у кіпні хвілін 10. Для лепшага замацавання колеру там жа і пакідаем астываць.
Нават калі абмежавацца толькі гэтым, кожнае яйка будзе унікальным - са сваім адценнем, плямкамі і г.д.
Для атрымання больш складанага дэкору можна
1) пакласці яйкі ў старую капронавую панчоху, перакручваючы яе за кожным разам, каб атрымалася нешта накшталт звязкі сардэлек. У кожную такую яйка-сардэльку насыпаць круп
2) наляпіць розныя фігуркі са скотчу ці клейкай стужкі
3) начапіць у розных суадносінах гумкі
4)абкруціць ніткамі
5)прыкласці да яйка лісточкі, травінкі, калі яны ёсць, і шчыльна укруціць у тую ж панчоху ці рэдкую марлю.
6) зноў-такі, шчыльна абкруціць яйкі сеткай (кшталту тых, у якіх прадаюцца мандарыны ці гародніна)
Напэўна, можна прыдумаць яшчэ некалькі дзесяткаў спосабаў дэкаравання яек, не патрабуючых асаблівых высілкаў ці прыстасаванняў.
А вось тут - http://www.trozo.ru/tag/yajca- многа велікодных ідэй на любы густ.
Wednesday, March 31, 2010
Sunday, March 28, 2010
Вербная нядзелька

Набыла на рынку ў бабулькі пучок вярбы. Праўда, прадпрымальная бабця відаць крыху разбавіла яго звычайнай лазой ))). Пачаравала паўгадзінкі з нажніцамі, каляровай паперай. "Абскубла" крыху свае хатнія вазоны. У скрынцы пад назвай "а раптам спатрэбіцца" адкапала стужку з арнаментам. Вынік - вось такі букецік да свята!
Saturday, March 27, 2010
Народная цацка
Wednesday, March 24, 2010
Цікавы сайт па рукадзеллю і рамяству
Лазячы па сеціве ў пошуках інфармацыі пра цільдаў, у якіх я канчаткова і беспаваротна закахалася, пазнаходзіла яшчэ кучу рознай інфармацыі пра розныя самаробкі-рукадзелкі. Напрыклад, процьма іх усялякіх вось на гэтым сайце: http://www.trozo.ru
Sunday, March 21, 2010
Неверагодна абаяльныя
Нядаўна ў сваёй жж-фрэнд-стужцы прачытала пра цацкі-цільды і была абсалютна зачараваная гэтымі мілымі стварэннямі.

Цяпер вось у маіх далёкасяжных планах з'явіцца яшчэ адзін пункт... Часу б толькі болей для іх выканання...
Суполка цільда-манаў тут
Цяпер вось у маіх далёкасяжных планах з'явіцца яшчэ адзін пункт... Часу б толькі болей для іх выканання...
Суполка цільда-манаў тут
Monday, March 15, 2010
Знаёмства
Вітаю ўсіх!
Навошта мне быў патрэбен яшчэ адзін блог? А хто яго ведае? Можа, напачатку вясны захацелася нечага новенькага... Можа, так зоркі павярнуліся.... Можа, нехта на вушка нашаптаў, што трэба яго завесці )))
Я назвала яго Тэклін куфар. Вось і буду туды ўсякае рознае складваць. Раптам спатрэбіцца )))
Навошта мне быў патрэбен яшчэ адзін блог? А хто яго ведае? Можа, напачатку вясны захацелася нечага новенькага... Можа, так зоркі павярнуліся.... Можа, нехта на вушка нашаптаў, што трэба яго завесці )))
Я назвала яго Тэклін куфар. Вось і буду туды ўсякае рознае складваць. Раптам спатрэбіцца )))
Subscribe to:
Posts (Atom)